Прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Тэрысу Мэй могуць адправіць у адстаўку


Дэпутаты брытанскага парламенту ад Кансерватыўнай партыі ўвечары 12 снежня прагаласуюць па пытанні недаверу лідару партыі, кіраўніцы ўраду краіны Тэрысе Мэй.

Праціўнікі Мэй у шэрагах яе Кансерватыўнай партыі сабралі 48 пісьмовых заяваў, неабходных для таго, каб ініцыяваць галасаванне па вотуму недаверу лідару партыі. Калі большасць з 315 дэпутатаў парламента ад кансерватараў выкажацца супраць Мэй, яна павінна будзе пакінуць пасаду лідара партыі і прэм’ер-міністра, піша BBC.

Тэрыса Мэй заявіла, што не пакіне свой пост добраахвотна. «Я буду змагацца за перамогу ў гэтым галасаванні ўсімі сіламі, – адзначыла яна, – Змена лідара Кансерватыўнай партыі паставіць пад пагрозу будучыню нашай краіны і створыць нявызначанасць, у той момант, калі мы не можам гэтага сабе дазволіць».

Тэрысу Мэй жорстка крытыкуюць за праект пагаднення аб умовах Brexit – прычым як праціўнікі брэкзіту, гэтак і прыхільнікі. Крытыкі праекту кажуць, што гэтая дамова а сутнасці аддзяляе Паўночную Ірландыю ад астатняй тэрыторыі краіны, пазбаўляе Лондан магчымасці дамагацца ўласных гандлёвых пагадненняў з трэцімі краінамі і змушае яго выконваць амаль усе рашэнні еўрапейскіх кіроўных органаў, не маючы ніякага ўплыву на іх прыняцце.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў