Прэм'ер-міністр Украіны сыходзіць у адстаўку


Прэм’ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман абвясціў аб сваёй адстаўцы з 22 траўня 2019 года. Пра гэта ён сказаў на брыфінгу ў Кіеве, перадае карэспандэнт «Белсата».

«Я прыняў для сябе рашэнне падаць у адстаўку, у сераду, адразу пасля чарговага пасяджэння ўрада», – сказаў Гройсман журналістам.

Брифінг прем'єр-міністра України Володимира Гройсмана

Брифінг прем'єр-міністра України Володимира Гройсмана

Opublikowany przez «Белсат» українською Poniedziałek, 20 maja 2019

Ён адзначыў, што за тры гады сваёй працы яму не сорамна.

«За тры гады мы не дапусцілі ніякіх праблемаў, якія б неслі пагрозу для нашай дзяржавы», – сказаў прэмʼер.

Паводле яго слоў, краіна знаходзіцца ў добрым стане. Валютныя рэзервы складаюць $ 20 млрд., на казначэйскім рахунку 57 млрд. грн.

Да сваіх дасягненняў Гройсман залічыў дэцэнтралізацыю, павелічэнне ў 4 разы мясцовых бюджэтаў, сярэдні заробак у 10 тыс. грн.

«Мы прапанавалі сфармаваць новы парадак дня, але прэзідэнт выбраў іншы шлях».

Гройсман паведаміў, што ідзе на парламенцкія выбары, каб «стварыць прафесійную каманду».

ВІДЭА
Зяленскі афіцыйна стаў прэзідэнтам Украіны і заявіў пра роспуск Рады
2019.05.20 10:44

ОК/ІК belsat.eu

Стужка навінаў