Прэм'ер-міністр Украіны падаў у адстаўку


Глава ўкраінскага ўрада паведаміў у Facebook, што падае ў адстаўку. Адпаведную заяву ён апублікаваў 17 студзеня.

«Я прыйшоў на пасаду – выконваць праграму прэзідэнта. Ён для мяне з’яўляецца ўзорам адкрытасці і прыстойнасці. Аднак, каб прыбраць любыя сумневы нашай павагі і даверу да прэзідэнта, я напісаў заяву аб адстаўцы і перадаў яе прэзідэнту з правам унясення ў парламент», – напісаў Аляксей Ганчарук.

Дорогі українці!Останні 4 місяці команда Президента багато працювала над тим, щоб країна змінилась. Вже за цей…

Opublikowany przez Олексій Гончарук Czwartek, 16 stycznia 2020

Паводле прэм’ера, ва ўрадзе Украіны карупцыі няма, але «апаненты, якія прывыклі жыць у цені», «ужываюць кожную магчымасць, каб знішчыць веру людзей ва ўладу».

«У апошнія дні ўсё вы сталі сведкамі падзей, якія разгортваюцца вакол злітых у сетку файлаў, змантаваных з фрагментаў запісаў нарад ва ўрадзе. Іх змест штучна стварае ўяўленне, быццам я і мая каманда – не паважаем прэзідэнта, які зʼяўляецца нашым палітычным лідарам. Шмат якім групам уплыву, якія імкнуцца атрымаць доступ да фінансавых патокаў, выгадна, каб так выглядала. Але гэта не праўда», – адзначыў Ганчарук.

Што здарылася?

Як паведамляе РБК-Украіна, у сетцы з’явіліся запісы нібыта нарады Аляксея Ганчарука і некалькіх топ-чыноўнікаў. На іх прэмʼер заявіў, што ў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага «вельмі прымітыўнае разуменне эканамічных працэсаў».

«Плацёжны баланс моцна не выправіўся, а грыўна моцна ўмацавалася. Ён шукае адказ на гэтае пытанне. У яго няма адказу на гэтае пытанне», – заяўляў голас, падобны на голас Ганчарука.

Група дэпутатаў «Слугі народа», блізкіх да алігарха Ігара Каламойскага, прапанавала абвясціць кіраўніку ўраду вотум недаверу, але няўдала.

Суразмоўцы РБК-Украіна звязваюць гэтую гісторыю з ростам незадаволенасці Каламойскага эканамічнай палітыкай урада. У прыватнасці, законапраектам, які забараняе вяртанне нацыяналізаваных банкаў былым уладальнікам. Гаворка ідзе і пра Каламойскага з «Прыватбанкам».

На наступны дзень пасля скандалу стала вядома, што галасаванне па законапраекце адкладаецца.

МГ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў