Прэм’ер-міністр у Віцебску адчыніў паліклініку


Кіраўнік Ураду Сяргей Румас прыняў удзел у адкрыцці Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі. «Клопат пра здароўе грамадзянаў, інвестыцыі ў гэтую сферу зʼяўляюцца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Дзяржава ў любых эканамічных умовах будзе знаходзіць сродкі, каб укладваць у ахову здароўя», – падкрэсліў Сяргей Румас, выступаючы на ​​цырымоніі адкрыцця.

Прэмʼер-міністр нагадаў, што некалькі гадоў таму ў Віцебску было створаны філіял Банку развіцця. Падчас гэтага і было прынята рашэнне пра фінансаванне з боку банку будаўніцтва паліклінікі як сацыяльнага праекту для гораду.

«Сёння мы бачым вынік – адкрыўся важны для жыхароў абʼект», – канстатаваў прэмʼер-міністр.

Пры гэтым Сяргей Румас адзначыў, што Банк развіцця падтрымае будаўніцтва дзіцячага садку на 600 месцаў у мікрараёне Білева і ўзвядзенне хірургічнага корпусу Віцебскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансеру, на абсталяванне якога не хапае 10 мільёнаў рублёў.

Сяргей Румас таксама надаў увагу рэканструкцыі пуцеправоду «Полацкі».

Падчас паездкі прэмʼер-міністр таксама наведаў ААТ «Даламіт», дзе азнаёміўся з вытворчасцю, вынікамі працы прадпрыемства ў 2018 годзе і планамі на 2019 год. Абмяркоўвалася і падрыхтоўка інвестыцыйнага праекту па мадэрнізацыі ААТ.

Румас: заробкі беларусаў у студзені зменшыліся

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары