Прэм'ер-міністр Расеі заразіўся каронавірусам. Тэмпература 39


Міхаіл Мішусцін паведаміў прэзідэнту Расеі, што заразіўся каронавірусам.

Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін паведаміў Уладзіміру Пуціну, што заразіўся каронавірусам і будзе на самаізаляцыі.

«Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, толькі што стала вядома, што тэсты, якія я здаў на каронавірус, далі станоўчы вынік. У сувязі з гэтым і ў адпаведнасці з патрабаваннямі Распажыўнагляду я адпаведна павінен выконваць самаізаляцыю, выконваць загады лекараў. Гэта неабходна зрабіць, каб зберагчы маіх калегаў», – цытуе Мішусціна ria.ru.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ў палітыка высокая тэмпература – 39.

Выконваючым абавязкі прэмʼера ён прапанаваў прызначыць Андрэя Белавусава. Пуцін падтрымаў гэтую кандыдатуру.

30 красавіка Міхаіл Мішусцін і чальцы ўраду прынялі ўдзел у відэанарадзе па эканамічных пытаннях з прэзідэнтам Расеі.

Пра тое, што ў Мішусціна выявілі каранавірус, раней са спасылкай на дзве крыніцы паведаміў Telegram-канал Baza.

У Расеі зарэгістравана 106 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам. Па колькасці заражаных Расея знаходзіцца на 8-м месцы ў свеце.

Hавiны
«Коммерсантъ»: у расейскім урадзе каронавірус пацверджаны ў некалькіх чалавек
2020.04.30 22:49

ЮВ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў