Прэм'ер-міністр прызнаўся, сыходзячы год быў надзвычай складаным


Падчас уручэння дзяржаўных узнагародаў прэмʼер-міністр Сяргей Румас адзначыў, што кожны з узнагароджаных унёс свой уклад у развіццё незалежнай дзяржавы. Пры гэтым прэмʼер прызнаў, што бягучы год быў даволі складным.

«2018 год не быў лёгкім. Яго канчатковыя вынікі мы падвядзем у пачатку наступнага году. Але разам з тым ужо цяпер можна канстатаваць: сумеснымі намаганнямі нам удалося дамагчыся пэўных вынікаў. Збалансаваны вонкавы гандаль, палепшаны плацежны баланс краіны. Інфляцыя знаходзіцца ў запланаваных параметрах, і па выніках года мы чакаем рэкордна нізкую інфляцыю. Пры гэтым забяспечана стабільнасць на спажывецкім рынку», – адзначыў Сяргей Румас.

Зрэшты, цягам году прэм’ер-міністр не раз канстатаваў падзенні эканомікі краіны.

Hавiны
Румас заўважыў запавольванне эканомікі
2018.12.05 05:41

Асаблівая ўвага традыцыйна надаецца развіццю аграпрамысловага комплексу, і заслужаныя ўзнагароды ўручаны многім прадстаўнікам гэтай галіны.

«Высокая якасць прадукцыі, выкарыстанне натуральных прадуктаў і сыравіны дазваляюць вытворцам заняць вядучыя пазіцыі на сусветным рынку. Паводле прагнозаў урада, экспарт сельгаспрадукцыі ў 2018 годзе перасягне ўзровень мінулага года, а ў наступным годзе рост чакаецца на яшчэ 7%», – падкрэсліў Сяргей Румас

Аб’ектыў
100 дзён Румаса. Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў кабінет міністраў
2018.11.26 21:14

СК, belsat.eu

Стужка навінаў