Прэм'ер-міністр Польшчы: «Мы хочам, каб працэс дэмакратызацыі Беларусі быў у руках беларускага народа»


Матэвуш Маравецкі яшчэ раз пракаментаваў выбары ў Беларусі пасля саміту ЕЗ, які адбыўся 19 жніўня ў Бруселі. Ён падкрэсліў, што Рада Еўропы таксама асудзіла правядзенне выбараў у Беларусі, перадае Польскае прэсавае агенцтва.

Прэм’ер Польшчы Маравецкі агучыў план дапамогі Беларусі.
Фота: Сейм Польшчы

Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі сёння, 19 жніўня, пракаментаваў саміт ЕЗ у пытаннях беларускіх выбараў. Ён распавёў, што Рада Еўропы асудзіла іхнае правядзенне і заклікаюць правесці паўторныя выбары. Ён пагадзіўся з тым, што ніякага вонкавага ўмяшання ў Беларусь не можа быць.

«Таксама па просьбе Польшчы мы дамовіліся аб удзеле наднацыянальных органаў, такіх як АБСЕ, каб, магчыма, таксама падтрымаць працэс дэмакратызацыі, напрыклад, наглядам за падрыхтоўкай наступных выбараў, калі сітуацыя будзе развівацца такім чынам», – дадаў Маравецкі.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што любыя санкцыі будуць прымяняцца да людзей, якія ўдзельнічалі ў прамых акцыях па задушэнні дэманстрацыяў, у збіванні дэманстрантаў.

Абнаўляецца
Прэм’ер-міністр Польшчы Маравецкі: Польшча выдзеліць на дапамогу Беларусі 50 мільёнаў злотых
2020.08.14 21:12

«Мы не хочам, каб беларускае грамадства пацярпела ў выніку гэтых санкцый. Мы хочам даць зразумець рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што час, калі можна было не слухаць голас грамадскасці, які быў выказаны на нядаўніх акцыях пратэсту, павінен скончыцца як мага хутчэй. Нам трэба сесці за перамовы, нам патрэбны працэс перамоў і дыялогу, які прывядзе да як мага хутчэй паступовай дэмакратызацыі сітуацыі ў Беларусі», — сказаў кіраўнік ураду.

Маравецкі паведаміў, што па выніках пасяджэння Рады Еўропы ён папрасіў дадаць дадатковага пункту ў выніковай версіі, якія датычаць падтрымкі незалежных СМІ і няўрадавых арганізацыяў. Ён падкрэсліў, што лёс Беларусі – у ейных руках.

«Мы таксама падкрэслілі, што нельга дапускаць ніякіх вонкавых умяшанняў. Гэта, вядома, для Расеі, таму што мы ведаем, што прэзідэнт Лукашэнка вядзе перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, і мы хочам, каб працэс дэмакратызацыі Беларусі быў у руках беларускага народа. Гэта галоўная мэта. Кожны народ, кожнае грамадства хоча вызначыцца са сваім лёсам», – сказаў Маравецкі ў сераду.

Фота
Польскі Сейм асудзіў гвалт Лукашэнкі і заклікаў прымаць уцекачоў з Беларусі
2020.08.14 20:09

Паводле Маравецкага ўдзельнікі сустрэчы таксама пагадзіліся з тым, што «павінна быць узмоцнена ўцягванне сродкаў у рамках Усходняга партнёрства ў рэалізацыю задач падтрымкі Беларусі». Таксама ён адзначыў, што краіны Балтыі таксама прытрымліваюцца падобных пазіцыяў.

«Вельмі часта бывае, што калі недэмакратычныя рэжымы адчуваюць пэўныя праблемы ўдома, яны вінавацяць паказваюць на нейкага знешняга апанента. Вядома, тое, што Польшча хоча дапамагчы Беларусі, але гэта не мае нічога агульнага з умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі. Мы, відавочна, паважаем і падтрымліваем незалежную, суверэнную і незалежную Беларусь усімі сіламі. А дапамога ў працэсе дэмакратызацыі павінна толькі ўзмацніць гэты суверэнітэт і незалежнасць, – сказаў ён.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў