Прэм'ер-міністр Ізраілю распавёў, дзе адбудзецца наступнае «Еўрабачанне»


У сваім Twitter-акаўнце прэм’ер-міністр Ізраілю павіншаваў з перамогай спявачку Netta і распавёў, у якім горадзе ў наступным годзе пройдзе «Еўрабачанне».

«Вы прынеслі вялікую павагу дзяржаве Ізраіль! У наступным годзе ў Іерусаліме!», – напісаў Бэньямін Нэтаньягу.

У сёлетнім «Еўрабачанні» перамагла 25-гадовая дзяўчына Нэта Барзілай з песняй TOY.

ГА, belsat.eu. Фота: REUTERS / Pedro Nunes / FORUM

Стужка навінаў