Прэм'ер-міністр Ісландыі падаў у адстаўку праз скандал з афшорамі


Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі. Сігмюнтур Гюнлёйгсан згадваецца ў гэтак званым Панамскім архіве.

Паводле дакументаў, якія трапілі да журналістаў з Міжнароднага кансорцыуму журналісцкіх расследаванняў (ICIJ), кіраўнік ісландскага ўраду меў афшорную кампанію, якой ён не задэклараваў.

Пасля публікацыі Панамскага архіву Сігмюнтур Гюнлёйгсан спрабаваў распусціць парламент, паведамляе tvrain.ru са спасылкаю на «Financial Times». Але, атрымаўшы адмову прэзідэнта, Гюнлёйгсан пастанавіў сысці з пасады прэмʼер-міністра.

Новым кіраўніком ураду стане міністр сельскай гаспадаркі і рыбалоўства Інгі Ёнасан. Напярэдадні каля дзесяці тысяч чалавек выйшлі на мітынг у цэнтры Рэйкʼявіку з патрабаваннем адстаўкі Гюнлёйгсана.

Глядзіце таксама >>> Найбуйнейшы кампрамат у гісторыі

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў