Прэмʼер Літвы: Рынак збыту для электраэнергіі з Астравецкай АЭС можа быць закрыты


Беларусі, магчыма, давядзецца перагледзець праект будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Такое меркаванне агучыў прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс пасля заявы Польшчы пра тое, што Варшава, як і Вільня – не будзе купляць электраэнэргію ў беларускай атамнай электрастанцыі.

У суботу 18 сакавіка ўпаўнаважаны польскага ўраду ў пытаннях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі заявіў, што Польшча падтрымлівае Літву ў пытанні байкоту куплі электраэнэргіі з астравецкай АЭС.

Літоўскі бок неаднаразова крытыкаваў будову атамнай электрастанцыі ў 50-ці кіламетрах ад Вільні і заклікаў рэшту краінаў Аб’яднанай Еўропы не купляць электраэнэргію з будучай астравецкай АЭС.

Літву хвалюе не толькі блізасць станцыі да Вільні, але і цэлы шэраг надзвычайных сітуацыяў падчас будаўніцтва АЭС.

Гэта і корпус рэактару, які упаў падчас транспартвання, і абрынанне бетонавай канструкцыі на пляцоўцы паміж рэактарамі. Першым пра здарэнні паведаміў наш канал, да моманту афіцыйнага звароту літоўскага боку, прадстаўнікі БелАЭС зняпраўджвалі гэтую інфармацыю.

belsat.eu паводле ru.delfi.lt

Стужка навінаў