Прэм'ер Літвы прапанаваў Беларусі альтэрнатыву БелАЭС


Прэм’ер-міністр Саўлюс Сквярняліс звярнуўся да прэмʼер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса прапануе разгледзець пытанне аб распрацоўцы сучаснай газавай электрастанцыі замест Астравецкай АЭС.

«Як суседнія дзяржавы, мы ўзаемадзейнічаем і супрацоўнічаем у шырокім дыяпазоне сфераў, таму, ад імя літоўскага ўраду і ад сябе асабіста я хацеў бы выказаць глыбокую надзею на тое, што гэтае пытанне таксама будзе вырашацца ў духу добрасуседства і ўзаемнай выгады.

Паважаючы права кожнай дзяржавы выбіраць кірунак для сваёй эканомікі, тым не менш мы не можам схаваць наша глыбокае расчараванне ў сувязі з рашэннем нашага суседа Беларусі, каб рухацца наперад з праектам АЭС менш чым у 50 км ад Вільні, сталіцы Літвы», – гаворыцца ў лісце прэм’ера, апублікаваным на сайце ўраду.

Прэмʼер-міністр Літвы таксама звяртае ўвагу а тое, што праведзеныя стрэс-тэсты выявілі: АЭС небяспечная, бо ўчастак абʼекта знаходзіцца ў межах сейсмічнай зоны, і праект мае розныя сурʼёзныя недахопы. Будаўніцтва электрастанцыі ў непрымальнай лакацыі, паводле Сквярняліса, не дазваляе сцвярджаць з абсалютнай упэўненасцю пра бяспеку АЭС.

«На гэтым фоне, я хацеў бы прапанаваць беларускаму боку магчымасць стварэння сучаснай газавай электрастанцыі замест Астравецкай атамнай электрастанцыі. Літва будзе гатова забяспечыць пастаўкі газу ад сябе і праз сваю тэрыторыю», – адзначыў Сквярняліс.

Hавiны
Урад задумаўся, куды экспартаваць электраэнергію, пасля ўводу ў дзеянне АЭС
2019.02.23 14:15

Паводле яго, Клайпедскі тэрмінал звадкаванага газу можа задаволіць не толькі патрэбы Літвы, але і рэгіянальных спажыўцоў па меншай меры да 2044 года. прэмʼер-міністра.

Прэмʼер-міністр перакананы, што прапанаваная альтэрнатыва прынясе карысць беларускай эканоміцы і «адкрые якасна новую главу» не толькі ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Літвой, але і ў дачыненнях Беларусі з Еўразвязам.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў