Прэм’ер-мінстр Андрэй Кабякоў распавёў, якім мусіць быць сярэдні заробак бюджэтнікаў.
Адпаведную заяву ён зрабіў на паседжанні Савету Міністраў.
Андрэй Кабякоў мяркуе, што беларуская эканоміка ў стане забяспечыць у 2018 годзе сярэдні заробак бюджэтнікаў, не меншы за Br 750-760 ($ 390-395). Такая сума будзе адпавядаць 75-76 % ад сярэдняга заробку па краіне.
«Але паралельна неабходна актыўна рэалізоўваць мерапрыемствы па аптымізацыі структуры і скарачэнні выдаткаў бюджэтных арганізацыяў, павелічэнні прыбыткаў ад пазабюджэтнай дзейнасці», – заявіў кіраўнік урада.
Прапануем вашай увазе відэасюжэт «Аб’ектыву» пра тое, адкуль бяруцца грошы на павышэнне заробкаў бюджэтнікам:
НМ, belsat.eu, паводле БелТА