Праз выбухі ў арсенале ў Краснаярскім краі пацярпелі 10 асобаў


У выніку выбухаў у арсенале пад Ачынскам Краснаярскага краю ёсць пацярпелыя. Пра гэта паведамляе «Интерфакс». Сярод параненых – вайскоўцы і супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Паводле словаў крыніцы агенцтва, снарад выбухнуў на чыгуначным палатне пры наездзе спеццягніку. Састаў і чыгуначныя шляхі атрымалі пашкоджанні.

ТАСС паведамляе пра 10 пацярпелых асобаў, якія былі дастаўлены ў мясцовы шпіталь з траўмамі ад аскепкаў, 4 з іх шпіталізавалі.

Улады Ачынскага раёну Краснаярскага краю абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага ўзроўню.

Выбухі адбыліся ў пасёлку Каменка пад Ачынскам, дзе ў панядзелак 5 жніўня адбыўся пажар у сховішчы парахавых зарадаў да артылерыйскіх боепрыпасаў. Тады 1 чалавек загінуў і 13 спатрэбілася медычная дапамога.

Hавiны
У Краснаярскім краі выбухаюць склады з боепрыпасамі. Ёсць пацярпелыя
2019.08.05 16:17

Цяпер жыхароў Каменкі вырашылі эвакуяваць на бяспечную адлегласць ад арсеналу.

КА belsat.eu

Стужка навінаў