Праз цёплае надвор'е ў Менску распусціліся кветкі


Фіялкі Вітрака (або садовыя браткі) расквітнелі ў Батанічным садзе Менску. Фота – Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

Незвычайна цёплае надвор’е прымусіла распусціцца некаторыя кветкі ў сталічным Батанічным садзе.

Гэтак, цяпер там можна пабачыць пялёсткі некаторых гатункаў рададэндрону і фіялак.

Фіялкавыя звычайна распускаюцца напрыканцы вясны, калі зямля дастаткова прагрэецца. Сёлетні снежань у Менску цяплейшы на 8-14 градусаў, чымся звычайна.

Кветкі рададэндрона ў Батанічным садзе ў Менску. 26 снежня 2019 года. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Праз анамальную цеплыню кветкі квітнеюць таксама ў нашых усходніх суседзяў. Біёлагі кажуць, што калі ўдараць маразы, кветкі загінуць і веснавога квітнення ўжо не будзе.

Садовыя браткі квітнеюць у Батанічным садзе. 26 снежня 2019 года. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

У пятніцу ў Беларусі да чатырох градусаў цяпла. На выходных, аднак, чакаюцца мараз: нават да мінус 11.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў