Украіна перастане сябраваць з Расеяй у красавіку


Прэзідэнт Украіны падпісаў закон аб непрацягненні Дамовы аб сяброўстве і супрацы з Расеяй. Пагадненне спыніць дзейнасць 1 красавіка 2019 года.

10 снежня Пятро Парашэнка падпісаў закон аб непрацягненні дзеяння Дамовы аб дружбе, супрацы і партнёрстве паміж Украінай і Расеяй, падае афіцыйная старонка кіраўніка Украіны.

«Непрацягненне Дамовы аб сяброўстве і супрацы паміж Украінай і Расеяй варта разглядаць не як эпізод, а як частку нашай стратэгіі на канчатковы разрыў з каланіяльным мінулым і пераарыентацыі на Еўропу», – заявіў Парашэнка.

Паводле Парашэнкі, іншыя часткі гэтай стратэгіі – бязвізавы рэжым, пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам і курс на ўступленне ў ЕЗ і НАТА, аўтакефалія незалежнай украінскай царквы, стварэнне магутнай прафесійнага ўкраінскага войска і падтрыманне ўкраінскай мовы.

Расея ўтрая павялічыла колькасць танкаў на мяжы з Украінай

Паводле Парашэнкі, на пачатку 2019 года сканчаецца чарговы дзесяцігадовы тэрмін дзеяння дамовы, калі Украіна мае афіцыйна вызначыцца, працягнуць або спыніць яе.

«Выбар відавочны – спыніць», – кажа Парашэнка.

Паводле ўкраінскага лідара, ягоная краіна выкарыстала ўсе магчымасці гэтага дакументу ў сваіх нацыянальных інтарэсах.

6 снежня рашэнне Парашэнкі не працягваць дадзеную дамову ўхваліла Вярхоўная рада.

Украінскія дыпламаты яшчэ ў верасні паведамілі расейскае МЗС аб рашэнні спыніць гэтую дамову.

ДД

Глядзі таксама
Каментары