Усяго актывісты патрабуюць 5 тысяч рублёў. На дадзены момант на рахунку толькі 6 % ад неабходнай сумы – 300 рублёў, якія ахвяравалі 26 асобаў. Збор грошаў распачаўся 19 красавіка.
Сродкі збіраюцца на рэкламу ў сеціве, друк улётак, аплату паслуг хуткай дапамогі, арэнду плазмавага экрану ды іншае.
Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» збяруцца а 18:00 каля кінатэатру «Кастрычнік». А 18:30 пачнецца шэсце па маршруце праспект Незалежнасці – Сурганава – Арлоўская да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю». Паміж 20:00 – 20:30 тут пройдзе малітва-мітынг. «Белсат» будзе трансляваць акцыю онлайн.
Раней Менгарвыканкам не зацвердзіў фармату «Чарнобыльскага шляху – 2018», прапанаванага апазіцыяй. Гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг ля Акадэміі навук, а ў якасці месца збору дэманстрантаў прапанавалі пляцоўку ля кінатэатру «Кастрычнік». Акрамя таго, улады скарацілі працягласць мітынгу каля Чарнобыльскай капліцы.
ДР belsat.eu