Праз снег у Беларусі за ноч без святла засталіся 77 вёсак


Праз снег вёскі засталіся без святла.
Фота: «Белэнерга»

Паводле інфармацыі «Белэнерга», цягам содняў перабоі з электрычнасцю назіраліся ў 135 мясцовасцях краіны. Прычынаю сталі ўмовы надвор’я, паведамляе МНС са спасылкаю на «Белэнерга».

За апошні дзень у Беларусі назіралася неспрыяльная колькасць снегу. Максімальная вышыня покрыва склала 25 см у Слуцкім раёне на Меншчыне. Цягам содняў перыядычна парушалася электразабеспячэнне 135 паселішчаў.

Праз снег вёскі засталіся без святла.
Фота: «Белэнерга»

На 6:00 8 студзеня без электрычнасці заставаліся 77 паселішчаў. Праз парушэнне працы абʼектаў жыццезабеспячэння ніхто не пацярпеў.

У Гарадзенскай і Магілёўскай вобласцях падраздзяленні ведамства дапамагалі вымаць са снежных заносаў легкавы і тры грузавыя аўтамабілі. У Берасцейскай і Менскай вобласцях зафіксавалі тры выпадкі падзення дрэваў на праезную частку. Пацярпелых няма.

ММ belsat.eu

Стужка навінаў