Праз пяць дзён пасля перамогі ў Лізе чэмпіёнаў Зідан пакідае мадрыдскі «Рэал»


Зінэдын Зідан пакінуў пасаду галоўнага трэнера мадрыдскага «Рэалу».

Пра гэта было абвешчана сёння на адмысловай прэс-канферэнцыі.

«Я прыняў рашэнне не працягваць працу з «Рэалам». Гэта нечаканы момант, але камандзе, каб яна працягвала перамагаць, патрэбныя перамены, новы падыход і працоўныя методыкі. Таму я прыняў такое рашэнне», – заявіў Зінэдын Зідан.

45-гадовы трэнер узначаліў каманду з Мадрыду падчас сезону-2015/2016. Пад ягоным кіраўніцтвам «Рэал» тройчы перамагаў у футбольнай Лізе чэмпіёнаў. Таксама пад ягоным кіраўніцтвам клуб выгуляў чэмпіянат Іспаніі, Суперкубак краіны.

За час працы Зідана ў якасці галоўнага трэнера «Рэал» заваяваў дзевяць трафеяў.

НМ, belsat.eu, паводле «Marca»

Стужка навінаў