Праз пратэсты супраць павышэння паліва ў Францыі на АЗС не хапае бензіну


У сувязі з масавымі пратэстамі супраць павышэння коштаў на паліва ў Францыі, больш за 600 аўтазаправачных станцыяў у краіне цалкам або часткова засталіся без паліва.

Такія звесткі вынікаюць з дадзеных онлайн-дадатку Essence & Co, якое ў рэжыме рэальнага часу публікуе звесткі пра кошт і наяўнасць аўтамабільнага паліва на тэрыторыі ўсёй Францыі. Згодна інфармацыі прыкладання 5 снежня каля 255 французскіх АЗС засталіся наагул без якіх-небудзь запасаў паліва, у той час як яшчэ 367 аўтазаправак сутыкнуліся з адсутнасцю бензіну, ці дызеля.

Прычынай таму стала блакаванне французскімі пратэстоўцамі нафтасховішчаў і аўтадарог, што пазбаўляе аўтазапраўкі магчымасці падвозу паліва.

Пры гэтым, «жоўтым камізэлькам» ужо атрымалася дамагчыся некаторых саступак з боку ўрада Францыі. У прыватнасці, прэм’ер-міністр краіны Эдуар Філіп заявіў, што на рашэнне аб павышэнні коштаў на паліва ўрадам быў накладзены мараторый тэрмінам на паўгода. Таксама ўрад пастанавіў адмяніць некаторыя іншыя свае пастановы. Аднак нягледзячы на ​​гэта, пратэстоўцы пакуль што не маюць намеру спыняцца.

Hавiны
Французскі ўрад замарозіў кошты на паліва пасля брутальнага пратэсту ў Парыжы
2018.12.04 15:38

СК, belsat.eu

Стужка навінаў