Праз пост з падтрыманнем Symbal.by з эфіру ОНТ знік вядоўца Кахно


Вядоўца тэлеканалу ОНТ Дзмітрый Кахно паведаміў у Instagram, што яго знялі з эфіру пасля публікацыі паведамлення з падтрыманнем крамы Symbal.by.

«Мне стала вядома, што на канале ОНТ прынятае рашэнне «абнавіць» вядоўцаў шоу «Удача ў прыдачу». Гэта значыць, што 14 ліпеня я не выйду ў наўпроставы эфір у вячэрні прайм-тайм, як рабіў гэта каля 140 разоў, пачынаючы з першага выпуску ў 2016 годзе. Ці звязана гэта з маім пастом пра затрымання ў крамы Symbal.by, я не ведаю. Але як кажа адзін вядомы тэлежурналіст: «У нас на канале вы робіце высновы самі»», – адзначыў журналіст.

Пры гэтым ён падзякаваў сетцы «Еўраопт» і калегам за тое, што даверылі яму «весці самую шчодрую, пазітыўную і добрую праграму».

Hавiны
Шоўмен Дзмітрый Кахно: «У краіне адбываюцца жудасныя рэчы»
2020.06.24 08:21

23 чэрвеня Дзмітрый Кахно пракаментаваў у сваім Instagram затрыманні каля крамы symbal.by. Паводле Кахно, пасля гэтых падзеяў жонка плача, а яго самога «раздзірае» ад абурэння.

«Я ўбачыў, як чаргу ў краму symbal.by хапаюць байцы АМАПа і запіхваюць у аўтазак. Я жыву за два кварталы ад гэтага месца. На гэтым відэа ад вас, міліцыя, уцякае сівая бабулька. Вы што?! Вы павінны абараняць людзей, забяспечваць іх бяспеку. У гэтай чарзе няма злачынцаў. Што вы робіце? Мне брыдка і агідна бачыць тое, што адбываецца. Калі б мы гулялі там з сынам, нас бы таксама схапілі гэтыя людзі? Нас бы таксама запіхнулі ў аўтазак? За намі беглі б гэтыя страшныя людзі ў чорным?» – напісаў вядоўца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў