Праз першы снегапад Наваполацк застаўся на дзве гадзіны без вады і электрычнасці


Фота: facebook.com/vitebskenergo

Полацк і Наваполацк засталіся без электрычнасці і вады. Прычынаю аварыі, паводле папярэдніх звестак, сталася абвальванне адной з апораў на лініі электраперадачы.

У выніку аварыі большасць раёнаў Наваполацку апынуліся без святла і ацяплення, паведамляе gorod214.by. У горадзе спыніліся трамваі. Рух аўтамабіляў, праз адсутнасць святлафораў ускладніўся. Не працавалі банкаматы, некаторыя крамы.
Электразабеспячэнне было адноўлена для большай частцы спажыўцоў Наваполацку толькі а 18 гадзіне. Але цалкам аварыя была ліквідавана толькі а 19 гадзіне. Улады гораду стварылі камісію, якая зоймецца расследаваннем прычын інцыдэнту.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары