Праз павышэнне радыяцыйнага фону ў Архангельску і Северадзвінску раскупілі ўвесь ёд


У Архангельску і Северадзвінску з прылаўкаў аптэк знік ёд. Такі попыт фармацэўты тлумачаць учорашнім здарэннем у вайсковым аддзеле ў паселішчы Нёнакса, дзе адбыўся выбух і пажар на сакрэтным аб’екце. Пра гэта паведаміў мясцовы рэсурс 29.ru.

За два кіламетры ад пасёлка Нёнакса з 50-х гадоў XX стагоддзя быў арганізаваны марскі палігон для выпрабавання балістычных ракетаў для атамных падводных лодак, раён вакол яго з’яўляецца закрытай зонай. Пасля выбуху 8 жніўня прэс-служба адміністрацыі Северадзвінску паведаміла аб «кароткачасовым павышэнні радыяцыйнага фону».

Журналісты 29.RU звярнуліся ў 15 аптэк, і нават там, дзе тавар апынуўся ў наяўнасці, прызналі, што пасля выбуху назіраецца асабліва вялікі попыт на ёд.

Кіраўнік праекту энергетычнага аддзелу расейскага аддзялення Greenpeace Рашыд Алімаў паведаміў 29.RU, што ёд п’юць звычайна ў выпадку аварыі на атамных электрастанцыях, таму што «ў гэтым выпадку ў ліку іншых радыенуклідаў у паветра трапляе караткажывучы ёд»:

«А паколькі мы ўсе, як правіла, маем ёдадэфіцыт, то ў такой сітуацыі гэты радыеактыўны ёд убудоўваецца ў наш арганізм. Пасля Чарнобыля праз гэта было павышэнне колькасці захворванняў на рак шчытападобнай залозы. Але тут зноў жа трэба разумець, якія рэчывы патрапілі ў паветра. Калі гэты ёд не трапіў у атмасферу, то піць ёд не мае сэнсу».

Hавiны
На вайсковым аб’екце ў Расеі адбыўся выбух, павысіўся радыяцыйны фон
2019.08.08 19:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў