Праз паперку «Лукашэнка не мой прэзідэнт» барам «Пятніца» зацікавіліся праваахоўныя органы


У бар «Пятніца» прыйшлі з праверкай працаўнікі АБЭЗ (Аддзел па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю) і падатковай. Дзяржаўныя органы зацікаваліся барам праз тое, што заўважыліі там паперку з надпісам «Лукашэнка не мой прэзідэнт».

Уладальніца бару – блогерка Таццяна Мартынава. Апошнім часам яна неаднаразова крытычна выказвалася наконт сітуацыі ў Беларусі.

«Прыйшлі АБЭЗ, міліцыя, падатковая. Складзены два адміністратыўных пратаколы», – распавяла Таццяна Мартынава belsat.eu.

Фармальная падставай для першага пратакола стала тое, што бармен не адразу прабіў па касе 3,5 рубля. Для другога – старая кніга праверак. «Яны зафіксавалі два гэтых факта і сышлі», – дадала яна.

Фота: belsat.eu

«Як мне распавялі, хтосьці паскардзіўся на тое, што ў мяне ў бары вісела паперка на манекене з надпісам «Лукашэнка не мой прэзідэнт», «мы – 97%» і вось яны прыйшлі з праверкай», – патлумачыла яна.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў