Праз нафтавы манеўр у Расеі ў Беларусі вырастуць кошты на бензін


Адсутнасць кампенсацыі стратаў Менску ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расеі прывядзе да росту коштаў на нафтапрадукты ў Беларусі. Пра гэта заявіў падчас «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Кіраўнік Мінфіну падкрэсліў, што падатковы манеўр уплывае на вонкавую канкурэнтаздольнасць і на ўнутраныя цэны на нафтапрадукты, паведамляе БелТА.

Гэта, паводле яго, найбольшае негатыўнае наступства для нафтаперапрацоўчых заводаў, звязанае з манеўрам.

Міністр таксама паведаміў, што сітуацыя будзе ўплываць на бюджэт, бо магчымасці краіны падтрымліваць узровень прафіцыту скарачаюцца. Але, на яго думку, бюджэт адаптуецца да гэтых умоваў.

Hавiны
Лукашэнка плануе вярнуцца да пытання падатковага манеўру ў Расеі
2019.09.16 13:29

Беларусь і Расея яшчэ вернуцца да пытання пра кампенсацыю за падатковы манеўр у нафтавай сферы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 верасня на сустрэчы са старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыем Сянько. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што расейскі падатковы манеўр зменшыў паступленні ад вывазных мытаў за нафтапрадукты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў