Праз моцны вецер у Польшчы без электрычнасці засталіся 148 тыс. чалавек


З прычыны моцнага ветру, які абрынуўся на Польшчу 8-9 сакавіка, у краіне станам на раніцу нядзелі, 10 сакавіка, без электраэнергіі засталося 148 тыс. карыстальнікаў. Пра гэта са спасылкай на Дзяржаўную пажарную варту паведамляе PAP.

Лідарамі па адключэнні электрычнасці сталі Мазавецкае (46,5 тыс. карыстальнікаў), Падкарпацкае (32 тыс.) і Лодзьскае (18 тыс.) ваяводствы.

Таксама віхур сарваў каля 20 дахаў ды пашкодзіў яшчэ каля 100. У адным з мястэчак была пашкоджаная вежа касцёлу.

Hавiны
Моцны вецер, дождж і снег – усю нядзелю
2019.03.10 09:34

Моцны вецер чакаецца ў Польшчы і ўдзень 10 сакавіка. Наймацнейшыя парывы прагназуюцца ў Паморскім, Мазавецкім і Люблінскім ваяводствах.

МГ/ belsat.eu

Стужка навінаў