Праз моцны вецер у панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


Трэццяга лютага ноччу на большай частцы Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 1520 метраў за секунду. Белгідрамет у сувязі з гэтым абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

2-га лютага па большай частцы Беларусі пройдзе дождж. Месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ў межах ад чатырох да дзесяці градусаў цяпла.

У Менску 2-га лютага раніцай дождж, днём кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра раніцай ад +6 да + 8 градусаў, днём каля шасці вышэй за нуль, вечарам чакаецца ад +4 да + 6.

Сіноптыкі папярэджваюць, што з 2-га лютага ўзмоцніцца вецер. У асобных раёнах моцны парывісты, ноччу 3-га лютага магчымыя парывы да 1520 метраў за секунду, у сувязі з чым абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Hавiны
«Цяпер – 120 % дакладнасці». Лукашэнка заявіў, што сіноптыкі сталі працаваць лепш
2020.01.23 13:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў