Праз моцны мокры снег 29 студзеня сіноптыкі аб'явілі жоўты ўзровень небяспекі


29 студзеня на асобных участках дарог Беларусі чакаецца галалёдзіца. Днём месцамі пройдзе моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, папярэджвае Белгідрамет.

Днём 29 студзеня чакаецца воблачнае неба. На большай частцы краіны прагназуецца дождж, мокры снег. Месцамі моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Тэмпература паветра ад нуля да чатырох градусаў цяпла.

У Менску цягам дня чакаецца дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег (верагоднасць ападкаў больш за 90 %). У другой палове дня месцамі па горадзе наліпанне мокрага снегу. Тэмпература паветра раніцай і днём да двух градусаў, вечарам ад нуля да аднаго градуса вышэй за нуль.

Аб’ектыў
Як правільна карміць птушак узімку
2020.01.18 20:54

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў