Праз кароткае замыканне адключыліся тры энергаблокі Калінінскай АЭС


Тры энергаблокі Калінінскай атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца ў Цвярской вобласці ў Расеі, былі абясточаныя, паведамляе ria.ru.

«Радыяцыйны фон у парадку. Пашкоджанняў абсталявання няма», – заявілі прадстаўнікі АЭС.

Спыненне першага і другога энергаблокаў адбылося з-за кароткага замыкання трансфарматараў высакавольтных лініяў электраперадач.

«Як следства, адключаныя ад сеткі першы, другі і чацвёрты энергаблокі Калінінскай АЭС», – патлумачыў прадстаўнік Расэнергаатама.

Наступстваў для спажыўцоў праз адключэнне энергаблокаў няма, дадалі ў ведамстве.

Калініская АЭС была ўведзеная ў эксплуатацыю ў 1984 годзе.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў