Праз каронавірус Жыровіцкі манастыр закрываецца да 10 траўня


Праваслаўны Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, што ў Слонімскім раёне, абвясціў, што закрываецца для наведвання паломнікаў.

«Дарагія браты і сёстры, апавяшчаем вас аб тым, што Жыровіцкі манастыр і дамы паломнікаў прыпыняюць прыём наведнікаў на перыяд да 10 траўня. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце», – паведамляе манастыр на сваёй старонцы ў Facebook.

Христос Воскресе!⠀Дорогие братья и сестры, извещаем вас о том, что Жировичский монастырь и дома паломников…

Opublikowany przez Zhirovichi Monastery Poniedziałek, 20 kwietnia 2020

Раней стала вядома, што быў шпіталізаваны архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый (Апалько), які з’яўляецца намеснікам Жыровіцкага манастыра і рэктарам Менскай духоўнай семінарыі, што знаходзіцца на тэрыторыі манастыра.

Hавiны
У больніцу патрапілі два біскупы Беларускай праваслаўнай царквы
2020.04.20 19:53

Афіцыйны дыягназ іерарх не называецца. Неафіцыйна – у яго каронавірус.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў