Праз каронавірус Жыровіцкі манастыр адклаў святкаванне юбілею

У сувязі з складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй святкаванне юбілейных датаў у Жыровіцкім манастыры, якія першапачаткова меркавалася адзначыць 19-20 траўня, пераносяцца на больш позні тэрмін. Іх дату вызначаць пасля заканчэння эпідэміі каронавіруса, паведамляе прэсавая служба БПЦ.

19-20 траўня ва Успенскім мужчынскім манастыры ў Жыровічах планавалася адзначыць тры даты: 550-годдзе Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе яе паўторнага цудоўнага здабыцця і 500-годдзе з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. Планавалася, што ў Жыровічы прыедзе Аляксандр Лукашэнка. На юбілейныя ўрачыстасці запрасілі патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

У Жыровіцкім манастыры адбылася ўспышка каронавірусу. У шпіталі патрапілі 41 чалавек. У лякарні апынуўся архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, намеснік Жыровіцкага манастыра і рэктар Менскай духоўнай семінарыі. 21 красавіка Жыровіцкі манастыр прыпыніў прыём пілігрымаў.

У Жыровічах – выбух каронавірусу і падрыхтоўка да юбілейных святкаванняў

СК belsat.eu

Hавiны