Праз каронавірус у Менску забаранілі «Бессмертный полк»


Менгарвыканкам не дазволіў правесці акцыю «Бессмертный полк». Чыноўнікі лічаць, што нельга праводзіць праз эпідсітуацыю з COVID-19, піша TUT.by.

У Менску грамадскія аб’яднанні меліся правесці 9 траўня шэсце «Бессмертный полк». РГА «За Саюз і камуністычную партыю Саюзу», Менскі гарадскі камітэт патрыятычнага ГА «Бацькаўшчына» і Менская гарадская арганізацыя ГА «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць» звярнуліся ў сталічны гарвыканкам з заяўкай на правядзенне акцыі з удзелам 5 тысячаў чалавек. Але гарвыканкам палічыў правядзенне акцыі немэтазгодным.

«Звяртаем вашу ўвагу, што правядзенне мерапрыемства акцыі «Бессмертный полк» у Расейскай Федэрацыі ў бягучым годзе пройдзе ў фармаце онлайн, у тым ліку ў рэжыме «сацыяльнага дыстанцыявання» і «самаізаляцыі» пад агульным дэвізам бессмяротны полк дома», – гаворыцца ў адказе Менгарвыканкаму. Падобным чынам рэкамендуюць паступіць і ў Менску.

Пры гэтым чыноўнікі нагадалі, што за несанкцыянаванае мерапрыемства могуць прыцягнуць да адказнасці.

Нягледзячы на сітуацыю з распаўсюдам каронавірусу ў Беларусі, улады краіны рыхтуюцца да правядзення 9 траўня параду і масавых мерапрыемстваў.

Hавiны
Мітынг прыхільнікаў Саюзнай дзяржавы не адбыўся
2019.12.20 13:46

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў