Праз каронавірус у Берасці адмянілі рэканструкцыю абароны крэпасці


Масавыя мерапрыемствы ў Берасцейскай крэпасці 22 чэрвеня сёлета не адбудуцца. Праз каронавірус улады гораду адмянілі гістарычную рэканструкцыя падзеяў 22 чэрвеня 1941 года, паведамляе «Интерфакс».

Раней улады Берасця адмянілі масавыя мерапрыемствы 9 траўня. Цяпер праз пагрозу каронавірусу адмянілі і імпрэзы з нагоды Дня памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

«Мерапрыемствы ў Берасцейскай крэпасці, якія ўключаюць маштабную рэканструкцыю падзеяў 22 чэрвеня 1941 году і мітынг-рэквіем, прадугледжваюць удзел вялікай колькасці людзей, у тым і гасцей з іншых краінаў. З улікам эпідэміялагічнаq абстаноўкі сёлета масавыя мерапрыемствы ладзіцца не будуць», – распавёў старшыня Берасцейскага гарвыканкаму Аляксандр Рагачук.

Пры гэтым улады гораду падкрэслілі, што ніякіх забаронаў на індывідуальнае наведванне крэпасці няма.

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ўлады Полацку і Наваполацкe адмянілі традыцыйнае святкаванне Дня гораду.

Hавiны
У Полацку і Наваполоцку адмянілі святкаванне Дня гораду
2020.05.28 09:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў