Праз каронавірус прыпынілі Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы


УЕФА прыняла рашэнне прыпыніць Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы праз каронавірус, пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.

Матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА меліся адбыцца 17 і 18 сакавіка 2020 года, 16-ы матч Лігі Еўропы УЕФА – 19 сакавіка 2020 года. Але кіраўніцтва арганізацыі вырашыла перанесці гульні. Прычынаю таму – пандэмія каронавірусу.

Пераносяцца чвэрцьфінальныя гульні Лігі чэмпіёнаў УЕФА і чвэрцьфінальныя матчы Лігі Еўропы, якія запланаваныя на 20 сакавіка. Калі адбудуцца гэтыя матчы, скажуць пазней.

Раней агучвалася, што ва УЕФА прынялі рашэнне перанесці чэмпіянат Еўропы па футболе на наступны год. Пра гэта паведаміла французскае выданне «L’Equipe» са спасылкай на крыніцы ў арганізацыі. У футбольнай асацыяцыі інфармацыю пакуль не пацвярджаюць. ЕЎРА-2020 запланавана з 12 чэрвеня да 12 ліпеня.

Hавiны
Чэмпіянат Еўропы па футболе перанясуць на 2021 год праз каронавірус – L’Equipe
2020.03.12 17:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў