Праз каронавірус продаж аўтамабіляў у КНР упаў на 92 адсоткі


Цягам першых 16 дзён лютага продаж аўтамабіляў у Кітаі зменшыўся на 92 адсоткі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года. Прычынаю таму стала эпідэмія каронавіруса, піша DW.com.

Усяго з пачатку лютага ў Кітаі прадалі 4909 аўтамабіляў. Аналагічны паказнік гадавой даўнасці складае 59 930. Гэта лічбы, якія дэманструюць, як эпідэмія адлюстравалася на найбуйнейшым у свеце аўтамабільным рынку.

«У першыя тыдні лютага працавала вельмі мала дылерскіх цэнтраў, і ў іх прыйшло вельмі мала пакупнікоў».

Агулам чакаецца, што ў першым паўгоддзі сёлета продаж на аўтарынку КНР скароціцца больш чым на 10 %, і на пяць адсоткаў – у межах года, калі эпідэмію атрымаецца стрымаць да красавіка, спрагназавалі раней у Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў (CAAM).

Міністэрства камерцыі Кітаю мае намер прастымуляваць попыт на рынку. Летась у Паднябеснай прадалі больш за 25 млн аўтамабіляў.

Hавiны
Колькасць памерлых ад каронавіруса ў свеце наблізілася да 2250 чалавек
2020.02.21 06:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў