Праз каронавірус працаўнікі «Беларуськалію» намагаюцца сысці ў адпачынак


Жыхары Салігорску паведамляюць пра смерці у выніку распаўсюду каронавіруса ў горадзе і на «Беларуськаліі». Чыноўнікі і медыкі ў размове з «Белсатам» адзначылі, што сітуацыя не выклікае заклапочанасці.

Жыхары Салігорску паведамілі Тэлеграм-каналу «Інфекцыёнка», што ад COVID-19 памёр шахцёр 4-га рудніка – спадар З. Мужчына быў падключаны да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. Тэст на каронавірус у яго быў станоўчы. З COVID-19 у шпіталі знаходзіцца шахцёр Д. Яшчэ чатыры чалавекі, якія мелі кантакт з памерлым З., таксама знаходзяцца ў шпіталі.

Салігорская ЦРБ. Ілюстратыўны здымак з акаунту больніцы ў Інстаграм

Медыкі салігорскай больніцы не сталі размаўляць з «Белсатам» пра гэтыя выпадкі. Спачатку галоўны лекар салігорскай ЦРБ Вольга Белавус папрасіла ператэлефанаваць ёй праз 20 хвілінаў. Але праз гэты час у прыёмнай мы пачулі, што ў галоўнага лекара ідзе нарада.

Працаўнікі «Беларуськалію» намагаюцца сысці ў адпачынак

На «Беларуськаліі» інфармацыю пра смерць ад каронавірусу не пацвярджаюць.

«У нас тут, як гаворыцца, ніякіх выбухаў эпідэмііі няма і пра незадаволеных людзей я тут нічога не чуў. Справа ў тым, што ў людзі ў любым выпадку паміраюць, таму каментаваць, якім чынам чалавек памёр і праз якую хваробу – у мяне такой інфармацыі няма. У нас, у прынцыпе, две асобы цягам двух кварталаў звольненыя паводле гэтага артыкулу (звальненне паводле смерці – Belsat.eu), такая ж колькасць асобаў (як і ў ранейшыя перыяды – Belsat.eu). Таму нейкіх выбухаў эпідэміі у нас няма», – сказаў «Белсату» Міхаіл Сяўрук, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і кадрах.

Hавiны
Новыя лічбы Мінздароўя: 24 873 інфікаваных, 967 новых выпадкаў за содні
2020.05.12 15:52

Паводле намесніка кіраўніка «Беларуськалію», сітуацыя пад кантролем і не выклікае заклапочанасці:

«У нас ёсць людзі, якім папросту няма чаго рабіць, яны і пішуць. Усе захады, якія магчыма, у нас распрацаваныя, шмат асобаў у адпачынках. Есць працаўнікі, якія жадаюць быць дома, таму не перашкаджаем ім, максімальна ідзем насустрач з улікам сітуацыі, але крытычных выпадкаў няма. Паліклініка працуе, лекары працуюць, у выпадку неабходнасці людзей змяшчаюць у шпіталі», – кажа Міхаіл Сяўрук.

Шахта прадпрыемства «Беларуськалій». Скрыншот з рэпартажу «Белсат»

Паводле Міхаіла Сяўрука, прадпрыемства гатовае ісці насустрач працаўнікам, якія хочуць ізалявацца падчас пандэміі каронавірусу.

«Ёсць розныя варыянты. Многія людзі выбралі адпачынкі, але выкарыстоўваюць іншыя варыянты. У кожным выпадку разглядаем індывідуальна», – удакладніў Міхаіл Сяўрук.

Hавiны
У Баранавіцкай паліклініцы на каронавірус захварэлі ўсе лекары агульнай практыкі
2020.05.12 11:50

У салігорскі шпіталь штодня прывозяць 5-6 пацыентаў

Жыхар Салігорску Андрэй Леанідавіч распавёў «Белсату», што ў горадзе расце колькасць інфікаваных каронавірусам і расце паніка сярод гараджанаў. Колькасць ахвяраў каронавірусу, паводле Андрэя Леанідавіча, даволі вялікая.

«У мяне памерлі мама і цётка, а ўся сям’я – 9 братоў і сясцёр да гэтага часу на каранціне. Бо ў нас быў першы кантакт з бацькамі. Я запытваўся ў лекараў, каб адпусцілі на пахаванне мамы, але мне не далі такой магчымасці, пакінулі ў шпіталі», – распавёў «Белсату» Андрэй Леанідавіч.

Мужчына кажа, што амаль уся больніца ў Салігорску запоўненая хворымі на новы вірус.

«Людзі чуюць з экранаў тэлевізара, што гэта «псіхоз», тамц ходзяць без масак і не дбаюць пра бяспеку. А вось калі заражаюцца, то зусім іначай пачынаюць ставіцца да гэтай сітуацыі. Прыкладна 5-6 чалавек штодня прывозяць сюды», – кажа Андрэй Леанідавіч.

Жыхар Салігорску тлумачыць, што перакананы ў перапоўненасці шпіталя, бо медыкі намагаюцца выпісваць пацыентаў як мага хутчэй. Мужчына лічыць, што яшчэ не ачуняў канчаткова і патрабуе дапамогі, але лекары настойліва прапаноўваюць яму вяртацца дамоў.

«Лекары ледзь не прымусам угаворваюць зачыняць бальнічныя і накіроўваюць на працу. Вось мне сёння сказалі, што калі я не забяру дакументы, дык міліцыю на мяне выклікаюць. Я тэлефанаваў у пракуратуру, Следчы камітэт. Лекар Алег Беланожка ўчора накінуўся, маўляў, заўтра выпісвае мяне, разʼюшаны быў вельмі», – кажа Андрэй Леанідавіч.

Hавiны
Галоўная лекарка Стаўбцоўскай ЦРБ: да нас паступала па 30 чалавек з пнеўманіяй у содні
2020.05.02 15:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў