Праз каронавірус могуць адмяніць Канскі фестываль


Арганізатары Канскага міжнароднага кінафестывалю распавялі, што мерапрыемства не можа адбыцца ў запланаваныя тэрміны. 73-ці па ліку кінаагляд увогуле могуць адмяніць, паведамляе афіцыйны сайт фестывалю ў Канах.

73-ці па ліку Канскі міжнародны кінафестываль меўся адбыцца з 12 да 23 траўня. Але праз каронавірус мерапрыемства немагчыма правесці, адзначаюць арганізатары фестывалю.

«Разглядаецца некалькі варыянтаў правядзення фестывалю ў будучыні, галоўны з якіх – простая адтэрміноўка да канца чэрвеня – пачатку ліпеня 2020 года. Як толькі развіццё сітуацыі ў французскай і міжнароднай ахове здароўя дазволіць нам ацаніць рэальную магчымасць правядзення фестывалю, мы аб’явім пра нашае новае рашэнне, заснаванае на бесперапынных кансультацыях з французскім урадам і мэрыяй Кан, а таксама адпаведным думцы кіраўніцтва фестывалю, прафесіяналаў кінаіндустрыі і ўсіх партнёраў мерапрыемства».

Раней арганізатары »Еўрабачання-2020« заявілі, што праз каронавірус мусяць адмовіцца ад правядзення музычнага конкурсу, які меўся адбыцца ў траўні ў Ратэрдаме.

Hавiны
Праз каронавірус адмянілі «Еўрабачанне-2020»
2020.03.18 15:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў