Праз каронавірус Менская «інфекцыйка» амаль запоўненая


Менская гарадская інфекцыйная больніца.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Інфекцыйны шпіталь у Менску цяпер працуе ў асаблівым рэжыме. Кожны дзень вызначаюцца новыя рэкамендацыі, пераразмяркоўваецца плынь пацыентаў, піша «Минск-Новости».

Намеснік галоўнага лекара па медычнай частцы Менскай гарадской клінічнай інфекцыйнай больніцы Святаслаў Вельгін распавёў, што сёння «інфекцыйка» працуе ў асаблівым рэжыме.

«Нашая клініка цяпер пераарыентаваная. Мы працуем, фактычна, толькі на СOVID-19. Медустанова разлічаная на 200 месцаў і ўжо амаль запоўненая», – распавёў Святаслаў Вельгін.

Пры гэтым у шпіталі адмыслова створаная сістэма, пры якой пацыенты мінімальна кантактуюць з медпрацаўнікамі. Палаты ў адным з карпусоў падлучаныя да кіслароду, таму там могуць аказваць дапамогу нават пацыентам з цяжкай формай запалення лёгкіх.

У шпіталі таксама з’явіліся новыя тэст-сістэмы, якія даюць вынікі нават у дзень узяцця аналізаў.

Hавiны
На Магілёўшчыне – 16 выпадкаў каронавіруса. Людзей забіраюць з дому ў боксах
2020.04.06 17:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў