Краіны Еўразвязу атрымалі права часткова нацыяналізаваць прадпрыемствы падчас крызісу. З 8 траўня дзяржава зможа часова забіраць пацярпелыя падчас пандэміі каронавірусу фірмы, паведамляе DW.com.
Еўракамісія лічыць, што дзяржава мусіць умешвацца ў эканоміку дзеля перадухілення масавых скарачэнняў або каб пазбегнуць банкруцтва прадпрыемстваў. Таму часовая нацыяналізацыя фірмаў адбываецца ў «грамадскіх інтарэсах».
Фірмы, якія нацыяналізуюць, павінныя будуць адмовіцца ад выплаты дывідэндаў і бонусаў. Буйныя кампаніі абавязаныя прадставіць дэталёвую справаздачу па выдаткаванай дапамозе. Таксама яны мусяць адказаць, наколькі іх прадпрыемства паспрыяе мэтам ЕЗ у пераходзе на «зялёную» і лічбавую эканоміку».
CK belsat.eu