Праз каронавірус эканоміка ЗША абрынулася ў дэпрэсію


ВУП ЗША па выніках першага кварталу бягучага году скараціўся на 4,8 %. Эканамісты лічаць, што цягам бліжэйшых шасці месяцаў у амерыканскай эканоміцы будзе падзенне, піша Бі -Бі-Сі.

Цэнтральны банк ЗША агучвае, што пандэмія прывяла да сур’ёзных цяжкасцяў для дзясяткаў мільёнаў людзей. З сярэдзіны сакавіка каля 26 мільёнаў амерыканцаў звярнуліся за дапамогай па беспрацоўі.

Паводле некаторых падлікаў, выдаткі грамадзянаў на кавярні, рэстарацыі і гатэлі знізіліся на 70 %. Вопратку і абутак сталі набываць на 40 % меней. Скараціліся выдаткі і на медычную дапамогу, нягледзячы на ​​пандэмію.

Эканамісты выказваюць меркаванне, што сапраўдныя вынікі абвалу эканомікі ЗША стануць вядомыя толькі праз некалькі гадоў.

Hавiны
Такога беспрацоўя не было 20 гадоў. Як спрацуе кавіданоміка падчас каронакрызісу?
2020.04.24 13:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў