Праз каронавірус без працы могуць апынуцца 25 мільёнаў чалавек


Эканамічны і працоўны крызіс, якія выклікала пандэмія COVID-19, можа павялічыць сусветнае беспрацоўе амаль на 25 мільёнаў, гаворыцца ў новай справаздачы Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

Паводле розных сцэнароў уплыву COVID-19 на рост сусветнага ВУП, МАП прадугледжвае, што ўзровень беспрацоўя ў свеце складзе ад 5,3 млн («лёгкі» сцэнар) і 24,7 млн ​​(«цяжкі» сцэнар). Для параўнання, сусветны фінансавы крызіс у 2008-2009 гадах павялічыў беспрацоўе на 22 млн чалавек.

У любым выпадку ўзровень беспрацоўя ў свеце вырасце, паколькі эканамічныя наступствы заражэння вірусам перарастаюць у скарачэнне працоўных гадзінаў і заробкі. Самазанятасць у краінах, якія развіваюцца, на гэты раз можа не адбыцца праз абмежаванне руху людзей і тавараў.

Крызіс прывядзе да падзення спажывання тавараў і паслугаў, што ў сваю чаргу адаб’ецца на перспектывах бізнесу і эканомікі.

Паводле прагнозаў МАП, ва ўсім свеце ад 8,8 да 35 мільёнаў чалавек апынуцца ва ўмовах беднасці.

«У крызісныя перыяды, падобныя да цяперашняга, у нас ёсць два ключавыя інструменты, якія могуць дапамагчы змякчыць шкоду і вярнуць давер грамадства. Па-першае, сацыяльны дыялог, узаемадзеянне з працаўнікамі і працадаўцамі і іх прадстаўнікамі, мае жыццёва важнае значэнне для фармавання даверу насельніцтва і падтрымання захадаў, неабходных для пераадолення гэтага крызісу», – адзначае Гай Райдэр, генеральны дырэктар МАП.

Hавiны
Банкруцтвы і касмічныя выдаткі: каронавірус павольна забівае сусветную эканоміку
2020.03.17 18:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў