Праз каронавірус БЧ скасоўвае цягнікі ва Украіну і Малдову: як, што і калі


У сувязі з сітуацыяй, выкліканай каронавірусім COVID-19, Украіна вырашыла закрыць міжнародныя чыгуначныя зносіны з іншымі краінамі. Пра гэта паведамляе «Беларуская чыгунка».

У сувязі з рашэннем украінскага боку часова прыпыняецца курсаванне цягнікоў:

№31/32 Кіеў – Рыга адпраўленнем з Кіева з 16 сакавіка, адпраўленнем з Рыгі з 17 сакавіка, а таксама прычапны вагон Менск – Рыга адпраўленнем з Менску і Рыгі з 17 сакавіка;

Абноўлена
Каронавірус зафіксаваны ў 141 краіне. Памерлі больш за 5,7 тыс. чалавек
2020.03.15 06:38

№54/53 Кіеў/Харкаў – Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Кіева і Харкава з 15 сакавіка, адпраўленнем з Санкт-Пецярбургу з 16 сакавіка;

№86/85 Менск – Кіеў адпраўленнем з Менску з 15 сакавіка, адпраўленнем з Кіева з 16 сакавіка;

№94/93 Менск – Адэса адпраўленнем з Менску з 17 сакавіка, адпраўленнем з Адэсы з 18 сакавіка;

№100/99 Менск – Запарожжа адпраўленнем з Менску з 16 сакавіка, адпраўленнем з Запарожжа з 18 сакавіка;

№856/855 Гомель – Сноўск – Гомель адпраўленнем з Гомля і Сноўску з 21 сакавіка;

№361/362 Кішынэў – Санкт–Пецярбург, адпраўленнем з Кішынэва з 15 сакавіка, адпраўленнем з Санкт-Пецярбургу з 17 сакавіка.

Абноўлена
Літва аб’явіць каранцін і закрые межы для замежнікаў
2020.03.14 19:40

Таксама адмяняюцца бесперасадачныя вагоны:

Горадня – Санкт-Пецярбург – у складах цягнікоў №26/362 адпраўленнем з Горадні з 16 сакавіка і ў складах цягнікоў №83/7/25 адпраўленнем з Санкт-Пецярбургу з 17 сакавіка;

Менск – Кішынэў у складах цягнікоў №100/362 адпраўленнем з Менску з 16 сакавіка і Кішынэў – Менск у складах цягнікоў №361/99 адпраўленнем з Кішынэва з 15 сакавіка.

Цягнік №371 Магілёў – Львоў адпраўленнем з Магілёва 15 сакавіка пройдзе да станцыі Гарынь і 16 сакавіка адправіцца назад. Затым цягнік №371/372 Магілёў – Львоў – Магілёў адмяняецца і часова курсаваць не будзе. Прычапны вагон Баранавічы – Львоў адпраўленнем з Баранавічаў з 15 сакавіка і адпраўленнем з Львова з 16 сакавіка адмяняецца.

Hавiны
Польшча закрывае межы. А таксама крамы, басейны і начныя клубы. Даведнік для беларусаў
2020.03.14 18:00

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі і прычапныя вагоны можна вярнуць у білетных касах без дадатковых аплатаў і збораў. Тэрміны вяртання не абмежаваныя.

Аб аднаўленні руху будзе абвешчана дадаткова.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў