Праз каронавірус аргкамітэт Дня Волі адклікае заяўку на мітынг-канцэрт


Аргкамітэт па святкаванні 102-х угодак Беларускай Народнай Рэспублікі адклікае заяўку на правядзенне мітынгу-канцэрту ў Менску. Пра гэта паведамляе сайт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

«Падстава для такога рашэння – распаўсюд каронавіруса і немагчымасць праз гэта гарантаваць бяспеку ўдзельнікам мерапрыемства», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што арганізатары так і не дачакаліся афіцыйнага адказу з Менгарвыканкаму і вырашылі спыніць арганізацыйную працу па падрыхтоўцы падзеі.

Абноўлена
Каронавірус ў свеце і Беларусі. Галоўнае
2020.03.23 21:09

«У сувязі з гэтым аргкамітэт прыносіць прабачэнне і просіць з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася. Арганізатары лічаць, што падрыхтоўка мерапрыемства ва ўмовах, калі кожны дзень у Беларусі павялічваецца колькасць хворых на каронавірус, а афіцыйная інфармацыя аб распаўсюдзе віруса не выклікае даверу, выглядае недарэчнай», – гаворыцца ў паведамленні.

Аргкамітэт па святкаванні БНР-102 будзе вывучаць магчымасць правядзення падзеі ў больш позні перыяд.

Нагадаем, што ў аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2020 уваходзяць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рух «За Свабоду», Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Аб’яднаная грамадзянская партыя. Заяўка была пададзеная на 22 сакавіка на пляцоўку каля д.15 к. 20 па вуліцы Кастрычніцкай.

Hавiны
Праз каронавірус у Горадні адмовіліся ад правядзення масавай акцыі на Дзень Волі
2020.03.11 19:29

Раней таксама праз каронавірус адмовіліся ад святкавання Дня Волі ў Горадні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў