Праз каронавірус адмянілі «Еўрабачанне-2020»


Музычны конкурс «Еўрабачанне-2020» адмянілі праз каронавірус. Пра гэта арганізатары мерапрыемства паведамілі ў Twitter.

65-ы конкурс песні «Еўрабачанне» меўся адбыцца ў Ратэрдаме (Нідэрланды) у траўні сёлета. Але праз пандэмію каронавіруса арганізатары цягам апошніх тыдняў разглядалі розныя варыянты правядзення конкурсу. У выніку прыйшлі да рашэння адмяніць мерапрыемства.

Беларусь на «Еўрабачанне-2020» меўся прадставіць праект «VAL».

Hавiны
Ад Беларусі на «Еўрабачанне-2020» паедзе праект «VAL»
2020.02.29 12:02

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў