Праз георгіеўскую стужку пасажыру самалёта з Беларусі на тры гады забаранілі ўезд ва Украіну

Фота

Фота - dpsu.gov.ua

Паводле Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, у аэрапорце «Жуляны» памежнікі заўважылі чамадан з георгіеўскай стужкай. Пазней высветлілася, што ён належыць грамадзяніну Расеі. Мужчыне адмовілі ва ўездзе ва Украіну.

Таксама расейцу забаранілі ўезд ва Украіну да восені 2021 года. Мужчына ляцеў ва Украіну з прыватным візітам і меў зваротны квіток.

Георгіеўская стужка лічыцца ва Украіне «антыукраінскаю сімволікаю» і яе выкарыстанне забароненае законам.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары