Правяранне наконт збіцця Паўла Дабравольскага працягнулі яшчэ на месяц


25 сакавіка скончыўся двухмесячны тэрмін, адведзены Следчаму камітэту на праверку з нагоды збіцця журналіста TUT.BY Паўла Дабравольскага.

Следчыя абяцалі з дня на дзень праінфармаваць збітага журналіста, ці завядуць крымінальную справу супраць АМАПаўцаў, піша baj.by. Аднак у сераду карэспандэнт TUT.BY атрымаў чарговую пастанову – аб падаўжэнні тэрміну праверкі да 25 красавіка.

Дакумент падпісаны намеснікам начальніка аддзелу следчага ўпраўлення УСК па Менску Сямёнам Піцко.

11

Паўла Дабравольскага збілі 25 студзеня на пачатку судовага пасяджэння па «справе графіцістаў». Тады моладзевыя актывісты разгарнулі расцяжку з надпісам «Не – палітычным пераследам». Іх вывелі з залы суда і павялі па калідоры, дзе іх пачаў здымаць журналіст tut.by. Яго разам з актывістамі запхнулі ў пакой, дзе збілі, а пасля аштрафавалі ў тым жа судзе за дробнае хуліганства, непадпарадкаванне міліцыі і лаянку. Тады журналіста аштрафавалі на 9,45 млн рублёў. Дабравольскі прасіў адмяніць штраф, аднак суддзя не задаволіў ягоную скаргу.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў