Правяранне баявой гатовасці: па дарогах Беларусі пройдзе вайсковая тэхніка


Вайсковая тэхніка на дарозе.
Фота: mil.by

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў бліжэйшыя дні па дарогах краіны будзе рухацца вайсковая тэхніка.

Паводле Мінабароны, 31 студзеня ды 1 лютага на дарогах Магілёўшчыны, Меншчыны, Берасцейшчыны ды Гарадзеншчыны пройдуць калоны вайсковай і адмысловай тэхнікі да месцаў выканання навучальна-баявых задач у рамках праверкі баявой гатовасці.

Кіроўцам рэкамендуюць павысіць пільнасць і выконваць правілы дарожнага руху.

Hавiны
У Беларусі пачалося комплекснае правяранне баявой гатовасці войска
2020.01.30 11:36

Правяранне баявой гатовасці пачалася 30 студзеня пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба.

Галоўная яго мэта – вызначыць здольнасць вайсковага кіравання ды камандзіраў кіраваць падначаленымі, а таксама гатовасць вайсковых частак і падраздзяленняў Узброеных Сілаў выконваць свае задачы ва ўмовах абстаноўкі, якая хутка змяняецца.

Hавiны
Раўкоў абмеркаваў бяспеку з вайсковымі аташэ краінаў NATO
2020.01.30 08:47

Войскам трэба будзе пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць задачы ўдзень і ноччу як у лясах, гэтак і ў населеных пунктах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў