«Правучыў». Пад Рэчыцай праз ліхача перавярнуўся мікрааўтобус


На месцы здарэння.
Фота: gomel.mvd.gov.by

Увечары 6 студзеня ў Рэчыцкім раёне здарылася аварыя, у выніку якой пацярпелі людзі. Пра гэта паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкаму.

Mercedes Sprinter з прычэпам ехаў з Хойнікаў у Гомель. У машыне былі кіроўца і 3 пасажыры. На 87-м кіламетры трасы М-10 мікрааўтобус пераехаў у левую паласу. Неўзабаве ззаду з’явіўся невядомы аўтамабіль цёмнага колеру, кіроўца якога з дапамогай фараў загадаў Mercedes пераехаць у крайнюю правую паласу і саступіць дарогу.

У выніку аварыі мікрааўтобус перавярнуўся.
Фота: gomel.mvd.gov.by

Калі гэтага не адбылося, аўтамабіль абагнаў мікрааўтобус па суседняй паласе, выехаў на крайнюю левую і рэзка спыніўся. Mercedes быў вымушаны таксама затармазіць, ад чаго прычэп адарваўся і вылецеў у кювет, а сам мікрааўтобус перавярнуўся на бок.

Адзін з пасажыраў шпіталізаваны з пераломам трох рэбраў. Астатнія ўдзельнікі аварыі не пацярпелі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў