Праваслаўныя святкуюць Раство Хрыстова


Адно з найбуйнейшых хрысціянскіх святаў адзначаюць адзінаццаць дзён, да Вадохрышча 19 студзеня. Пост у гэтыя дні адмяняецца.

Уначы ўва ўсіх праваслаўных цэрквах краіны прайшлі святочныя набажэнствы. Перыяд з 7 студзеня называюць «Каляднымі Святкамі».

Паводле Евангелля, Ісус нарадзіўся ў сямʼі Іосіфа і Марыі, якія незадоўга да ягонага нараджэння выправіліся ў Віфлеем. Пакланіцца збаўцу прыйшлі тры вешчуны, якім шлях да Ісуса паказала зорка.

Паводле хрысціянскай веры, Ісус прынёс у свет вестку пра нябеснае царства для ўратавання чалавецтва.

Нараджэнне Хрыста 7-га студзеня, паводле юліянскага календара, апроч Расейскай адзначаюць Сербская, Грузінская, Іерусалімская і Польская праваслаўныя цэрквы.

58,9% насельніцтва Беларусі лічаць сябе вернікамі. З іх 82,5% належаць да Рускай праваслаўнай царквы (Беларускага Экзархата).

«Белсат» віншуе ўсіх вернікаў!

Не прапусціце святочнага выдання «Студыі «Белсат»

7 студзеня ад 19:00 у наўпроставым эфіры з Віфлеему, дзе нарадзіўся Хрыстос, для вас працуе Сяргей Падсасонны і ўся каманда нашага тэлеканалу.

Стужка навінаў