Праваслаўныя манахіні ў Горадні галасавалі з пашпартамі СССР


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/T0GiKOdg0Ag”][vc_column_text]Настаяцельніца праваслаўнага манастыра матушка Гаўрыіла прызналася, што ўсе манахіні адзінагалосна прагаласавалі за аднаго кандыдата.

Трынаццаць жанчынаў з гарадзенскага праваслаўнага манастыра Раства Багародзіцы – адзінаццаць манахіняў і дзве выхаванкі Слонімскай духоўнай вучэльні – не засталіся ў баку ад выбараў. На раённы ўчастак, праўда, манахіняў аніхто не выпусціў, таму прадстаўнікі выбаркаму са скрынкай у суправаджэнні міліцыянта завіталі ў манастыр.

Матушка Гаўрыіла, архіўнае фота

Першай прагаласавала сама настаяцельніца матушка Гаўрыіла. Бюлетэнь у скрынку яна апусціла са словамі: «Ад дабра дабра не шукаюць». Далей матушка запрашала манахіняў заходзіць па чарзе.

Найстарэйшая з усіх, хто галасаваў, манахіняў Марыя мае 86 гадоў, у манастыры яна – з 1956-га года. Цікава, што жанчына дагэтуль мае пашпарт СССР і прынцыпова не хоча ад яго пазбаўляцца – «з перакананняў» – як патлумачыла матушка. Па гэтым пашпарце манахіня атрымлівае пенсію, па ім жа і галасуе.

Цікава, што «перакананых» манахіняў з пашпартамі СССР аказалася некалькі. Зрэшты, пашпарты няіснай дзяржавы сёлета нікому не перашкодзілі аддаць голас.

Пакуль манахіні яшчэ заканчвалі працэдуру, матушка выйшла пагутарыць з журналістамі ўжо на двары манастыра:

«Мы ўсе адзінагалосна прагаласавалі за Аляксандра Рыгоравіча, бо ён хрысціянін. Таму ў нашай краіне пануе мір. Мы не чуем чалавечых пакутаў, не чуем бомбаў – таго, што адбываецца ў нашага брацкага народу».

Напрыканцы настаяцельніца пажадала Аляксандру Лукашэнку «многія лета», зазначыўшы: «Хай ваш народ будзе паслухмяным і слухае вас!»

АК, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў