Праваслаўны святар з Пружанаў прынёс у абменнік 5000 расейскіх рублёў – цяпер яго чакае крымінальная справа


У Пружанах затрымалі мясцовага праваслаўнага святара, які прыйшоў у абменнік з падробленай купюраў у 5000 расейскіх рублёў.

Пра гэта агенцтву belta.by паведміў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкаму Сяргей Дучэнка. Святар заявіў, што купюру ўзяў са скрынкі для ахвяраванняў у царкве і не ведаў, што яна падробленая.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 221 Крымінальнага кодэксу Беларусі (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папераў).

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў